Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.08.20

Акцыя МНС «У цэнтры ўвагі - дзеці!»

З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду з 17 жніўня па 10 верасня ў рэспубліцы будзе праходзіць прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі - дзеці!». прымеркавана яна да пачатку навучальнага года.

Акцыя будзе праходзіць у 2 этапы:

1-й этап - з 17 па 31 жніўня (акцыя будзе праходзіць у буйных гандлёвых цэнтрах і іншых аб'ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту).
2-й этап - з 1 па 10 верасня (ва ўсіх сярэдніх школах і гімназіях раёнаў).

У ходзе акцыі работнікамі РАНС сумесна з актывістамі БМГАВП, членамі КЮВП, іншымі зацікаўленымі арганізацыямі (РДГА «БДПО», ОСВОД, Чырвоны Крыж) будзе арганізавана распаўсюджванне наглядна-выяўленчай прадукцыі, правядзенне гутарак з насельніцтвам і навучэнцамі, дэманстрацыя аварыйна выратавальнай тэхнікі.

Раздзелы сайта