Місія ўстановы дашкольнай адукацыі:
прызнаючы ў кожным дзіцяці творчую асобу, дапамагчы яму стаць самастойным, ініцыятыўным, крытычна думаючым, пісьменным, здольным ствараць і ператвараць свет, грунтуючыся на гуманістычных каштоўнасных арыенцірах.
Мэтай дашкольнай адукацыі з'яўляецца рознабаковае развіццё і сацыялізацыя выхаванцаў ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі.
Задачы дашкольнай адукацыі:
- ахова і ўмацаванне здароўя дзіцяці, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця; фарміраванне ў выхаванцаў гуманнага стаўлення да сябе і навакольнага свету, гуманных узаемаадносін з навакольнымі;
- забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці, а таксама стварэнне ўмоў для яго ранняй сацыялізацыі і самаразвіцця;
- далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей;
- Узаемадзеянне з сям'ёй з мэтай паўнавартаснага развіцця дзяцей і павышэння псіхолага-педагагічнай культуры бацькоў;
- Фарміраванне грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, патрыятычных пачуццяў, маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры;
- забеспячэнне пераемнасці паміж дашкольнай адукацыяй і першай ступенню агульнай сярэдняй адукацыі.
