Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Конкурс праводзіцца штогод у мэтах фарміравання экалагічнай культуры юных грамадзян, выхавання ў іх ашчаднага стаўлення да прыроды.
У гэтым годзе на конкурс былі прадстаўлены малюнкі, выкананыя з выкарыстаннем розных тэхнік, уключаючы аплікацыю, прысвечаныя беражлівым адносінам да прыроды, ахове жывёльнага і расліннага свету, водных рэсурсаў, атмасфернага паветра, захаванню асабліва ахоўных прыродных тэрыторый.
Па выніках конкурсу вызначаны лепшыя працы:
ва ўзроставай катэгорыі ад 3 да 5 гадоў:
- 1 месца - Чарнякоў Уладзімір, 5 гадоў, ДУА «Яслі-сад №48 г. Мінска"
- 2 месца - калектыўная праца выхаванцаў старэйшай групы (5 гадоў), «Калі будуць знішчаныя Яны, на планеце Мы застанемся адны», выхавальнік Грыневіч Наталля Уладзіміраўна, ДУА «Яслі-сад №74 г. Мінска"
- 3 месца - Клыгун Кіра, 5 гадоў, "Абаронім тое, што любім!", ДУА "Яслі-сад №180 г. Мінска"
Крыніца: http://minskpriroda.gov.by/infotape/news/in-minsk-the-results-of-the-1st-stage-of-the-competition-for-the-best-children-s-drawing- on-environm /
