Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.02.20

"Адзіны дзень бяспекі"

У ходзе акцыі 28 лютага ў кожнай узроставай групе праводзіліся гульні, спаборніцтвы. Мэтай праведзеных у установе дашкольнай адукацыі мерапрыемстваў з'яўляецца пашырэнне ўяўленняў ў выхаванцаў аб правілах бяспечных паводзін.

Педагогі правялі серыю гульнявых заняткаў па бяспечных паводзінах дзяцей. У групах абсталяваны куткі бяспекі жыццядзейнасці, у якіх педагогі праводзілі гутаркі з выхаванцамі па тлумачэнні дзецям небяспечных сітуацый, у якіх могуць апынуцца яны: «Адзін дома»,

  • «Чым пагражае адкрытае акно»,
  • «Па дарозе ў дзіцячы сад, у школу».

Дзецям прапануюцца для разгледжвання плакаты «Калі ўзнік пажар», «Як перайсці дарогу» і інш.

У кутках для бацькоў размешчаны буклеты «Бяспечнае дзяцінства ў кожнай сям'і», «Якія небяспекі для дзіцяці тоіць у сабе дарога», а таксама буклеты для бацькоў - «Ад культуры бяспечных паводзін дарослых залежыць асабістая бяспека дзяцей».
З работнiкамi ўстановы праведзены інструктаж па пажарнай бяспекі.

Раздзелы сайта