Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый
ў жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з
агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і
электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём. У большасці
выпадкаў вогненныя ПП - гэта вынік бестурботнасці і пагарды
правіламі бяспекі. З мэтай папярэджання пажараў у жылым
фондзе і гібелі людзей ад іх з 20 студзеня па 20 лютага ў рэспубліцы
пройдзе акцыя «Бяспека - у кожны дом!".
Акцыя пройдзе ў 5 этапаў:
1-й этап - 20 - 26 студзеня (акцыя праводзіцца ў Цэнтрах бяспекі, наркадыспансерах, а таксама на базе апорных пунктаў грамадскага правапарадку);
2-й этап - 27 студзеня - 2 лютага (акцыя праводзіцца на адкрытых пляцоўках сельскіх саветаў, у аддзяленнях дзённага знаходжання на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва);
3-ці этап - 3 - 9 лютага (акцыя праводзіцца на прадпрыемствах, у арганізацыях);
4-й этап - 10 - Палітыка 16 лютага (акцыя праводзіцца ў ВНУ, ССНУ);
5-й этап - 17 - 20 лютага (акцыя праводзіцца ў месцах з масавым знаходжаннем людзей - адкрытыя пляцоўкі, буйныя гандлёвыя цэнтры, рынкі і г.д.)
