Выхаванцы малодшых груп акунуліся ў казачны свет, дзе іх сустрэлі Снягурка з Дзедам Марозам. Радаснай і незабыўнай для дзяцей была сустрэча са зіготкай агнямі ялінкай.

Дзеці сярэдняй групы развучвалі вясёлыя навагоднія песні і вершы. На свята да дзяцей прыйшлі Воўк і Ліса, Чырвоная Шапачка, Снежны Гном, Снягурка і Дзед Мароз. Дзеці, якія ўдзельнічаюць у ранішніках, пагрузіліся ў свет казак, нечаканых прыгод, песень, карагодаў, танцаў, гульняў, конкурсаў і сюрпрызаў.

Дзеці старэйшых груп акунуліся ў чароўны свет казкі, а сустрэча з Бабай Ягой, Кашчэем, Дзедам Марозам і Снягуркай дазволіла ім прыняць удзел у шматлікіх гульнях і карагодах.
Усе выхаванцаў з задавальненнем праяўлялі свае таленты: танчылі, вадзілі карагоды, расказвалі вершы, спявалі песні, гулялі. Ніхто не застаўся абыякавы. Мора радасці і эмоцый выклікалі падарункі, уручаныя дзецям з рук самога Дзядулі Мароза!
Ранішнікі дзецям вельмі спадабаліся, даставілі радасць, весялосць і зарад станоўчых эмоцый.
Ужо пасля святаў у групах пачыналася абмеркаванне убачанага. Дзеці былі ў захапленні. А для нас лепшы падарунак да Новага года - гэта бачыць шчаслівыя вочы дзяцей і ўдзячных бацькоў.
