15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца асаблівае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы старэйшай групы прагледзелі прэзентацыю» Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь", паўтарылі дзяржаўную сімволіку: сцяг, герб, гімн. Былі праведзены гутаркі, дзе дзеці знаёміліся з важным дакументам у іх жыцці, гулялі ў дыдактычныя гульні «Назаві вобласці Беларусі», «Пакажы на карце Беларусь», «Збяры герб», «Збяры сцяг Рэспублікі Беларусь». Выхаванцы старэйшай групы таксама замацавалі веды аб тым, якія правы ёсць у грамадзян нашай краіны, якія прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
