Штогод 1 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень грамадзянскай абароны. Яго асноўнай мэтай з'яўляецца прапаганда ведаў аб грамадзянскай абароне, навучанне насельніцтва спосабам абароны і прыёмам аказання першай дапамогі.У рамках дня грамадзянскай абароны ў нашым дзіцячым садзе 27 лютага былі праведзены практычныя заняткі з работнікамі і гульні і заняткі з выхаванцамі. На занятках з работнікамі былі замацаваны веды аб правілах паводзін пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, аб аказанні першай медыцынскай дапамогі пры розных траўмах, аб правілах выкарыстання вогнетушыцеляў.Выхаванцам распавялі аб правілах паводзін пры надзвычайных сітуацыях, арганізавалі сюжэтна-ролевыя і дыдактычныя гульні на дадзеную тэму.

