У адпаведнасці з тэмай тыдня была праведзена сюжэтна-ралевая гульня "Хуткая дапамога". Пастаўленыя і выкананы наступныя задачы з дзецьмі падчас гульні: пазнаёміць дзяцей з прызначэннем прадметаў-прылад працы лекара ( шпрыц, градуснік, бінт). Выхоўваць чуласць, уважлівае стаўленне, жаданне пашкадаваць «хворага». Замацаваць разуменне сэнсу простых працэдур (лячыць, вымяраць тэмпературу, рабіць укол, каб не хварэць).Узбагачаць актыўны слоўнік дзяцей і заахвочваць да маўленчых зносін у гульні (вымаўленне простых фраз і слоў па тэме).
